Беларускiя звычаi i абрады

Абрады — сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады — састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды.

Святы — сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытным грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы — царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята — Вялікдзень, да купалля — свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Купалле

Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл.Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды , часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты, купаленку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.

Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне «жывога » агню, трэннем дрэва аб дрэва.

Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцярагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.

Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы «Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак» кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашенне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад.

Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі і ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.

Вялiкдзень

Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты:

чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.

Лічылі, наогул, што чысты, ці «страсны » тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з’яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.

Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму «пасху», ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер’ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з’ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.

Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у «біткі». Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці «лубку».

Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з’яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.

Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.

У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.

Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей — гармоніка. У песнях «валачобным » называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень — старадаўняе свята жывёлаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

Песні валачобныя — гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з’явай.

Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.

У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.

У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей — у дзень усіх святых — першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей — у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.

Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха — старажытнае свята жывелаводаў, пазней-земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.