Беларускі нацыянальны касцюм

Беларускі нацыянальны касцюм — комплексы адзенняабутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з’яўляўся і з’яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

Сярэднекантынентальны клімат беларускага краю вымагаў адносна цёплага і закрытага адзення. Матэрыял для яго давала мясцовая сыравіна — лён, радзей каноплі, воўна ў натуральнай і паўнатуральнай сялянскай гаспадарцы, вытканая ў хатніх умовах, на кроснах. Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі — настоямі траў, кары, лісця і шышак дрэў, балотнай жалезнай рудой. Ільняныя тканіны, якія ішлі на кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, не фарбаваліся. Белае палатно аздаблялі звычайна чырвоным геаметрычным арнаментам, які рабіўся натыканнем ці вышыўкай. У старажытнасці чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каўнер, разрэз пазухі, рукавы, ніз адзежыны служыў засцерагальным знакам. Ён жа адыгрываў істотную кампазіцыйную ролю, яднаючы часткі адзення ў мастацкае цэлае. Паліхромнасць уласціва суконным і паўсуконным тканінам паяснога адзення, а таксама поясу. Тут вышыўка амаль адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў, смеласцю іх спалучэнняў — чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала выкарыстоўваліся ў аздобе касцюма натуральныя серабрыстыя тоны льну і воўны. З другой паловы XIX ст. са з’яўленнем анілінавых фарбавальнікаў і фабрычных нітак спектр колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным.

Традыцыйныя касцюмы дзяўчат. Пачатак XX ст. Яромічы, Кобрынскі раён.

Традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складаўся з палатнянай кашулі, нагавіц, камізэлькі. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абкручвалі анучамі, абувалі лапці, скураныя пасталы, пазней — боты. Галаўным уборам былі саламяны капялюш ці валеная магерка. Закончанасць ансамблю прыдавала скураная сумачка-шабета, якую падвешвалі цераз левае плячо ці да пояса. Мужчынскі касцюм сціплы паводле аздаблення. У ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, пазуху кашулі і перш-наперш на кідкі ў вочы рознакаляровы пояс з кутасамі.

Асабліва высокага ўзлёту фантазіі і майстэрства мастацтва беларускага народнага адзення дасягнула ў жаночым касцюме. Самабытнасць яго вызначае самабытнасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. Так, найважнейшая частка адзення — кашуля, якую насілі ў любым узросце, сацыяльным і сямейным становішчы, у будні і святочны дзень,- увабрала ў сябе, як у фокус, характэрныя канструкцыйныя прыёмы і дэкаратыўныя прынцыпы беларускага касцюма. У залежнасці ад крою ў жаночай кашулі вылучаюцца тры асноўныя тыпы: тунікападобная; з прамымі плечавымі ўстаўкамі; з гесткай. Каля адкладнога, радзей стаячага каўняра тканіна прызбіралася і аблягала шыю, а спераду каўнер завязваўся чырвонай жычкай або зашпільваўся на шпонку ці гузік; прызбіраўся на каўнерац і ніз рукава. Найбольшую ўвагу звярталі на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную, сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў, надаваў моц і дужасць як асноўным у працы.

Разнастайнае паясное адзенне беларускіх жанчын: многія віды спадніц (андарак, палатнянік, саян, летнік), панёвы, фартухі. Іх кроілі з некалькіх прамавугольных полак і багата аздаблялі. Дэкаратыўны малюнак спадніцы і панёвы — клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце.

Кампазіцыйна-арнаментальнае вырашэнне фартуха адпавядала вырашэнню кашулі і гарманізавалася з ёю. Апрача таго, фартух упрыгожваўся карункамі, махрамі і быў прыкметнай часткай касцюма. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў таксама гарсэт. Звычайна ён меў выгляд кароткай безрукаўкі, якая шчыльна абхоплівала стан і рабіла фігуру зграбнай і жаноцкай. Шылі гарсэт пераважна з мануфактурных тканін (аксаміт, парча, шоўк) чорнага, блакітнага, малінавага колеру, кроілі з глыбокім выразам пазухі і баскай па нізе, якая вырашалася фальбонамі ці клінамі, аздаблялі нашыўкамі стужак, тасёмак, гузікаў.

Абавязковым элементам комплексу быў рознакаляровы, звычайна чырвона-зялёна-белага арнаменту, пояс — тканы, плецены ці вязаны, з кутасамі, махрамі або пампонамі. Прычоскі і галаўныя ўборы строга залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. Традыцыйная прычоска дзяўчат — адна ці дзве касы з уплеценымі каснікамі, а галаўныя ўборы — перавязкі накшталт вузкіх ручнічкоў (скіндачка, шлячок), вянкі. Замужняй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой. Адсюль — большая складанасць і разнастайнасць галаўных убораў. Па сваёй будове яны падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка, сарока, рожкі), каптуровыя (каптур, чапец). Самы пашыраны і самы адмысловы ўбор — намітка. Яна мноствам спосабаў павівалася вакол галавы на спецыяльным каркасе, канцы яе прыгожа драпіраваліся на спіне, а постаць жанчыны атрымлівала выключную статнасць і велічнасць.

Будзённым абуткам жанчын служылі лапці, святочным — скураныя пасталы і чорныя хромавыя чаравічкі.

Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажушок, казачына). Дэкаратыўнасць найбольш выяўлялася ў святочных світах і кажушках, якія па-майстэрску кроіліся, упрыгожваліся шнурком, аплікацыяй, вышыўкай. Кажухі і кажушкі былі белыя недублёныя, пазней чырвона-вохрыстыя дублёныя.

Своеасаблівае люстра шматвяковага жыцця народа, касцюм беларусаў канца XIX — пачатку XX ст., усе яго формы не былі аднароднымі, як не было аднародным само сялянства, расслаенне на кулацтва і беднату сярод якога ішло ў гэты перыяд вельмі інтэнсіўна. Рост таварна-грашовых адносін, масавага адыходніцтва, пранікненне ў вёску прамысловых вырабаў размывалі «жанравыя» межы традыцыйнага народнага касцюма. Якраз на піку сваёй класічнай ураўнаважанасці ён зазнаў адчувальныя змены. Ды і ўнутраныя законы самога мастацтва выклікалі далейшыя зрухі, абнаўленне эстэтычных ацэнак. Моцны ўплыў гарадскога касцюма з яго тэндэнцыяй да спрашчэння і універсалізацыі форм, шырокае выкарыстанне тэхнічных фарбавальнікаў з яго тэндэнцыяй да паліхромнасці і расквечвання тканін і іншае прадракалі карэнныя пераўтварэнні народнага касцюма. Аднак з прычыны адсталасці матэрыяльнай базы, нізкага жыццёвага ўзроўню насельніцтва такія пераўтварэнні не маглі адбыцца.

Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая непазнавальна змяніла ўсе сферы жыцця, народнае адзенне беларусаў уступае ў якасна новы этап развіцця. Адны віды і састаўныя часткі адзення выйшлі з ужытку, а тыя, што захаваліся, і тыя, што ўзніклі, сталі зручнымі і дасканалымі. Поруч з ільнянымі і шарсцянымі тканінамі распаўсюдзіліся баваўняныя, шаўковыя і іншыя. З’явіліся невядомыя раней матэрыялы, спосабы аздаблення. І мужчынскі, і жаночы касцюмы сталі багатымі, разнастайнымі, сугучнымі свайму часу.

У 20-30-я гады XX ст. шматколернасць і сакавітасць фарбаў пашыралі сферу бытавання на кашулі, фартухі, хусткі. Каларыт адзення рабіўся больш стракаты, спалучэнне колераў — больш смелае. Замест чыстых і глыбокіх тонаў пачалі прымяняць пераходныя. Гублялася семантыка традыцыйнага для Беларусі геаметрычнага арнаменту, усё большае месца адводзілася раслінным узорам. У строгую геаметрыю ўзорыстых тканін і вышывак урываюцца матывы, якія называюць: «ружы», «валошкі», «незабудкі», «званочкі», а дзе-нідзе паяўляюцца стылізаваныя выявы галубкоў, паўлінаў і іншыя заалагічныя матывы. Выкарыстоўваючы фарбавыя нюансы, майстрыхі дасягаюць каляровасветаценевага эфекту, і да сярэдзіны XX ст. акрэсліваецца новая ступень у развіцці мастацкіх сродкаў беларускага народнага касцюма: плоскасны малюнак набывае ілюзію аб’ёму.

Лакальныя разнавіднасці сялянскага строя

  1. Березинский
    02. Березовский
    03. Брагинский: территория Восточного Полесья, преимущественно юго-восточные районы Гомельской области
    04. Буда-Кошелёвский: Поднепровье, преимущественно Буда-Кошелёвский, Гомельский, Речицкий районы
    05. Быховский
    06. Вилейский
    07-08. Волковысско-Каменецкий: Понемонье: Волковысский, Пружанский и Каменецкий районы
    09-10. Давыд-Городокско-Туровский: восток Западного Полесья: Туров, Давид-Городок и Столин
    11. Дзукия: юго-восточная часть Литвы и северо-запад Беларуси
    12. Дисенский
    13. Домачевский: Западное Полесье: пгт Домачево, юго-запад Брестского и Малоритского районов (вдоль реки Буг), на территории Польши (околица г. Влодава) и в юго-западных районах Волынской области
    14. Дубровенский: Подвинье (Витебская область), частично Смоленщина
    15. Калинковичский: Восточное Полесье: Калинковичский, Светлогорский, Жлобинский районы
    16. Кобринский: Жабинковский и Кобринский районы
    17-18. Копыльско-Клецкий: Центральная Беларусь: Копыльский, Клецкий, Узденский, Несвижский районы
    19. Краснопольский: Поднепровье: Краснопольский, Костюковичский, Климовичский, Хотимский, Чечерский, Чериковский районы
    20. Лепельский: Подвинье: Лепельский, Ушачский, Чашницкий районы
    21. Лунинецкий
    22. Ляховичский: Центральная Беларусь: Ляховичский, Несвижский, Клецкий районы
    23. Малоритский: Западное Полесье: Малоритский и юг Кобринского района
    24. Могилёвский: Поднепровье: Могилёвский, Быховский, Шкловский, Славгородский, Рогачёвский районы
    25. Мостовский: Понемонье: Мостовский, Щучинский, Зельвенский районы
    26. Мотольский: Западное Полесье: небольшая территория Ивановского района (д. Мотоль, д. Тишковичи д. Осовница)
    27-28. Мстиславо-Климовичский
    29. Наровлянский
    30. Неглюбский: Поднепровье: Ветковский, юг Красногорского и юго-запад Новозыбковского районов Брянской области России
    31. Новогрудский: Понемонье: Новогрудский, Кареличский, Слонимский, Лидский районы
    32. Островецкий
    33. Пинско-Ивацевичский: Западное Полесье: Берёзовский, Ганцевичский, Дрогичинский, Ивацевичский и Пинский районы
    34. Пуховичский: Центральная Беларусь между Слуцком и Осиповичами по берегам реки Птичь
    35. Россонский
    36. Слуцкий: Центральная Беларусь: г. Слуцк и окрестные деревни
    37. Смоленский
    38. Стародорожский
    39. Турово-Мозырский
    40. Шкловский