Этнаграфічны музей
“Спадчына”
Этнаграфічны музей “Спадчына” быў створаны 20.01.2004 г. настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мохаравай Кацярынай Адамаўнай. Вялікі ўклад у афармленне і развіццё музея ўнесла і адміністрацыя школы. Музей займае асобнае памяшканне, агульная плоўа 120 м. Асноўны фонд 650 адзінак, дапаможны фонд – 58 адзінак. Колькасть наведвальнікаў за 5 гадоў: 3656 чалавек
Музей адкрыт рашэннем педагагічнага савета, пратакол № 3 ад 30.12.2003 г.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына
Паміж сваіх і чужакоў
Яна нам ласкай мадчынай
Жыве ў ім дум мая сям’я
I сніць з ім сны нязводныя
Завецца спадчына мая
Уся старонкай родная
Я.Купала 1918 г.
У музеі можна выдзяліць 4 раздзелы экспазіцыі:
- Рыбалоўства
- Прадметы побыту
- Прылады працы
- Ткацтва
Кіраўнік музея: Гуцко Кацярына Адамаўна
Наш музей неаднаразова займаў вышэйшыя ўзнагароды на гарадскіх і абласных конкурсах:
- Пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-агляду этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, 2010 год
- Дыплом II ступені абласнога конкурсу “Звычаі, традыцыі і абрады сваёй мясцовасці”, 2012 год
- Лаўрэат конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, 2013 год
- Дыплом II ступені гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу-агляду этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі, 2010 год
- Дыплом I ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў ўстаноў адукацыі ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, 2013 год
- “Залатое пяро” (II месца) у конкурсе даследчых работ “Культурная спадчына роднага краю”, 2015 год
У зале “Хата нашых продкаў” вучні адчуваюць, што трапілі ў звычайную сялянскую хату першай паловы ХХ стагоддзя. Экспанаты музея авеяны цеплынёй вясковага дома, нагадваюць пра вясковы побыт продкаў, выклікаюць жаданне слухаць аповед пра іх жыццё.
На покуці хаты-музея – абразы, а каля драўлянага ложка, засцеленага саматканай посцілкай, падвешана калыска для немаўляці. На падлозе – падножнікі, якіх нашы продкі не шкадавалі для аздаблення свайго жытла.
Кросны, або ручны ткацкі станок, таксама займаюць пачэснае месца. Гэта прылада апранала ўсю сям’ю, добраўпарадкоўвала ўсю хату. Выклікаюць вялікую цікавасць у вучняў сціплыя лапці і ўзоры жаночага адзення.
Значнае месца ў музеі займаюць тканыя і вышываныя ручнікі. Загадкавыя чырвона-белыя фігуркі, рознакаляровыя кветкі і розныя птушкі на белым палатне зачароўваюць дзіцячыя сэрцы.
Адпачываюць каля сцяны прасніца і калаўрот, аб нечым мроіць ступа з таўкачамі. Безумоўна, яны пацямнелі ад часу, але юныя наведвальнікі з цікавасцю разглядаюць іх, імкнуцца дакрануцца, распытваюць.
Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца:
- Лучнік 1 пал 19 ст.
- Жорны
- Жлукта
- Сяўнік
- Калыска немаўляці
- Абраз Мікалая Угодніка
- Лапаты для выпечкі хлеба
- Ступа нажная 19 ст.
- Ступа ручная
- Капылы
Ніхто з наведвальнікаў музея не застаецца абыякавым. Кожнага кранае сустрэча з мінулым.
Наш музей наведваюць госці міжнародных дэлегацый г.Масква, г.Санкт-Пецярбург, г. Уладыкаўказ, г.Курск, г.Смаленск і нашых гомельскіх школ
На базе этнаграфічнага музея “Спадчына” рэгулярна праводзяцца фальклорныя мерапрыемствы, конкурсы-агляды, конкурсы чытальнікаў. Падзеі арганізоўваюць не толькі настаўнікі нашай школы, але і іншых школ, ды нават і садкоў, цэнтральнага раёну.
25 студзеня 2020 года распахнуў дзверы этнаграфічны музей “Спадчына” ў новым саставе. Сення адбылося першае пасяджэнне актыва вучняў з 7″А” класа. На працягу дня музей наведалі вучні 8 а, 8 б ,8 в класаў 55 чалавек. Кіраўнік музея правяла цікавую экскурсію па экспазіцыям музея. Дзеці змаглі дакрануцца да гістарычнага прошлага нашых продкау. Пазнаеміліся з рэдкімі экспанатамі 19 першай паловы 20 стагоддзяў.
Актыў музея:
Кіріенка Кіра 7 “А”
Чікізава Карына 7 “А”
Асадчая Лізавета 7″А”
Зданоўская Ульяна 7 “А”
Цецерава Кацярына 7″А”























