
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Напярэдадні свята ў “Сярэдняй школе № 27 г.Гомеля” адбыліся мерапрыемства, прысвечаныя дадзенаму святу (літаратурная гасцёўня “Зямля пад белымі крыламі”, віктарына “Мая родная мова”, а таксама экскурсіі для вучняў школы у этнаграфічны музей “Спадчына”).